Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Другі раз за сезон разграмілі «Дынама»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Віцебск» узялі па адным ачку
    Падрабязнее
  • Хет-трык Камароўскага не пакінуў шанцаў «аўтазаводцам»
    Падрабязнее

Валявая перамога дублёраў

 

Доўгачаканай перамогай павіншавалі тарпедаўскія дублёры свайго настаўніка Сяргея Ярмоленка, які ўчора адзначыў сваё 47-годдзе. На працягу пяці тураў жодзінскія рэзервісты цярпелі паразу за паразай, прычым, як правіла, з буйным лікам. Тым не менш, каманда не ўпала духам і не расклейвалася, што і пацвердзіў сённяшні выязны паядынак з «Іслаччу».

Гаспадары даволі хутка адкрылі лік, але «аўтазаводцы» ня падалі выгляду і працягнулі дзейнічаць па вызначаным плане. За кошт добрай арганізацыі і гульнявой дысцыпліны, яны не дазволілі апаненту кантраляваць ход паядынку, звялі да мінімуму памылкі ў абароне, і дзякуючы ўдару Антона Багданава на перапынак пайшлі пры нічыйным ліку.

У другім тайме «Іслачч» паспрабавала асвяжыць гульню заменамі, а «Тарпеда-БЕЛАЗ», насупраць, упарта працягваў спробы выкарыстоўваць моцныя якасці усё тых жа выканаўцаў. І гэта дало вынік. Якасны дрыблінг Аляксандра Краснова і яго ж дакладны ўдар прынеслі тарпедаўскаму дублю перамогу!

30 мая, Мінск. Матч дублюючых складаў.
ІСЛАЧ (д) – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – 1:2.
Галы: 1:0 – Сахар, 8. 1:1 – Багданаў, 45. 1:2 – Красноў, 85.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Тымбур, Катляроў, Багданаў, Шыбун, Красноў (к), Хендогі, Макарэвіч (Міхейчык, 73), Сівакоў, Шарамет, Глушакоў, Галуза (Буга, 91+).

четверг, 30.05.2019 20:09
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры