Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Валявая перамога над «Іслаччу»

 

І зноў «Тарпеда-БЕЛАЗ» атрымлівае хатнюю перамогу! У гэтым сезоне яшчэ ніхто не змог павезці з Жодзіна ні аднаго ачка, не стала выключэннем і «Іслач». Хоць «аўтазаводцы» і прапусцілі першымі, але змаглі пераламаць ход паядынку і выйсці з яго з горда паднятай галавой.

Не задаліся ў тарпедаўцаў толькі стартавыя чвэрць гадзіны. На гэтым прамежку ініцыятывай валодалі госці. Яны і гол забілі пасля падачы вуглавога, і практычна адразу ж мелі яшчэ адну добрую магчымасьць павялічыць адрыў у ліку. Але тут узяліся за справу гаспадары. Хітры штрафны разыгралі Эдгар Аляхновіч з Дзмітрыем Клімовічам, мяч апынуўся ў Аляксандра Катлярова, яго ўдар блакаваў Дзмітрый Камароўскі, але тут як тут апынуўся Аляксандр Паўлавец і з раёна адзінаццаціметровай адзнакі прабіў у кут. А ўжо праз дзве хвіліны «Тарпеда-БЕЛАЗ» выйшаў наперад. Двойчы супернік фаліл на Катлярове, але Аляксандр прымудраўся захаваць мяч і працягваць рух да штрафной. У выніку праз Багдана Мышэнка мяч трапіў да Валерыя Гарбачыка, і тарпедаўскі пачатковец, выйшаўшы адзін на адзін з варатаром, акуратнай падсечкай пакінуў Ягора Хаткевіча не ў спраў.

У далейшым матч праходзіў у ірваным тэмпе, без яўнай перавагі адной з каманд. Чым далей – тым больш увагі «аўтазаводцы» надавалі абароне, старанна руйнуючы атакі суперніка. І ў гэтым кампаненце асабліва меў поспех Міхаіл Бабічаў, прызнаны ў выніку лепшым гульцом у складзе гаспадароў. З выхадам Дзмітрыя Юсава небяспеку варотам «Іслачы» сталі несці хуткія тарпедаўскія контратакі. Праўда, «ваўкі» агрэсіўна агрызаліся, і ў адным з момантаў толькі ўдалая гульня Максіма Плотнікава дапамагла ўтрымаць перамогу.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ІСЛАЧ – 2:1.
18 жніўня, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 1200 гледачоў.
Суддзя: С.Гараюцін (Мінск).
Галы: 0:1 – Камароўскі, 4. 1:1 – Паўлавец, 19. 2:1 – Гарбачык, 21 (пас – Мышэнка).
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Плотнікаў, Аляхновіч (Хачатуран, 46), Салугін (Алексіевіч, 53), Катляроў, Ул.Клімовіч, Дз.Клімовіч (к), Паўлавец, Канцавы, Гарбачык (Юсаў, 61), Бабічаў, Мышэнка.
Запасныя: Тымбур, Карповіч, Лявіцкі, По.
ІСЛАЧ: Хаткевіч, Рахманаў, Джон, Талейка, Букаткін, Калугін (Алісейка, 82), Шагойка (к), Слабашэвіч, Рудзянок (Халадзінскі, 78), Камароўскі, Бычанок (Пабудзей, 66).
Запасныя: Туранок, Бубноў, Зюлеў, Ясюкевіч.
Папярэджанні: Бычанок (22), Катляроў (43), Слабашэвіч (81).

суббота, 18.08.2018 23:57
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры