Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

Валявая, яна ж буйная

 

У матчы дублюючых складаў каманд «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Шахцёр» маладыя «аўтазаводцы» змаглі не толькі адыграцца пасля таго, як першымі прапусцілі гол у свае вароты, але і дамагчыся перамогі з буйным лікам – 4:1.

Адбіўшы стартавы націск гасцей, жодзінцы яшчэ ў першым тайме тройчы адказалі на прапушчаны мяч. Прычым усе тры разы вызначыўся Васіль Журневіч: двойчы ён забіў з вострага, амаль нулявога вугла, а яшчэ раз – з адзінаццаціметровай адзнакі. Пасля перапынку тарпедаўцы не дазволілі суперніку перахапіць ініцыятыву, а Дзмітрый Галуза давёў лік да буйнога.

4 ліпеня, Жодзіна, матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – ШАХЦЁР (д) – 4:1.
Галы: 0:1 – Кавалевіч, 3. 1:1 – Журневіч, 26. 2:1 – Журневіч, 34. 3:1 – Журневіч, 37 (пенальці). 4:1 – Галуза, 74.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Казлоў, Каралёнак, Сівакоў (Міхейчык, 84), Багданаў (к), Галуза (Каралькевіч, 88), Журневіч (Макарэвіч, 46), Лявіцкі, Буценас, Гузняк, Кавальчук, Алісейка (Глушакоў, 46).

суббота, 04.07.2020 21:44
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры