Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Выходзім на натуральныя палі

 

Першую трэніроўку на натуральным поле правялі аўтазаводцы. З наступнага тыдня іх заняткі будуць праходзіць на ўласным комплексе трэніровачных палёў па вуліцы Брэсцкай, а сёння каманда апрабавала поле на гарадскім стадыёне ў мікрараёне ГРЭС.

Пакуль Ігар Крывушэнка і яго памочнік Алег Кузьмянок знаходзяцца ў размяшчэнні нацыянальнай зборнай, трэніроўкі з тарпедаўцамі праводзяць Андрэй Зыгмантовіч, Ігар Тарлоўскі, Андрэй Віктаровіч і Аляксей Юшкевіч. Нагадаем, што ў зборных знаходзяцца таксама Максім Скавыш, Камо Аганісян, Аляксандр Паўлавец, Аляксандр Красноў і Ігнат Сідар.

среда, 22.03.2017 13:04
Актуальная інфармацыя

Юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь

1 мая, Жодзіна, стадыён “Тарпеда” (штучнае поле)

13:00 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ (1999(98) гг.н.)
15:00 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ (2000 г.н.)

партнёры