Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • У суботу – сустрэча з «Гомелем»
    Падрабязнее
  • Бязволле: «Тарпеда-БЕЛАЗ» прайграў «Гарадзеі», растраціўшы перавагу ў два мяча
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» прыйшоў у Дзявятую школу
    Падрабязнее

Вынікі турніру «Белазавец-2017»

 

Чатыры дні на штучным полі жодзінскага стадыёна «Тарпеда» праходзілі гульні турніру «Белазавец-2017», які другі год запар арганізуе ТАА «Футбольны клуб «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» у мэтах перадсезоннай падрыхтоўкі і наладжвання сяброўскіх сувязяў паміж камандамі. На гэты раз, акрамя гаспадароў, удзел у турніры прынялі «Іслач», «Нёман» і «Смалявічы-СТІ».

Вынікі матчаў:
ІСЛАЧ – СМАЛЯВІЧЫ-СТІ – 0:2 (Варанкоў, 3, Кавалюк, 25)
НЁМАН – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 0:1 (Імерэкаў, 44)
НЁМАН – ІСЛАЧ – 4:0 (Лакціёнаў, 3, Канавалаў, 24, Сянкевіч, 63, 81)
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – СМАЛЯВІЧЫ-СТІ – 3:1 (Панкавец, 47, Рэкіш, 59, Аганнісян, 65 / Байдук, 89)
НЁМАН – СМАЛЯВІЧЫ-СТІ – 1:1 (Лакціёнаў, 43, Журневіч, 76 / Сцяпанаў, 34)
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ІСЛАЧ – 5:2 (Імерэкаў, 20, 62, Скавыш, 25, Шапавал, 31-п, Афанасьеў, 64 / Асіпенка, 23, Шваб, 88)

Такім чынам, пераможцам турніру «Белазавец-2017» з 9 ачкамі стала каманда «Тарпеда-БЕЛАЗ». На другім месцы – «Нёман», які набраў 4 ачка, на трэцім – «Смалявічы-СТІ», таксама з а ачкамі, але з горшай розніцай. «Іслач», якая заняла чацвёртае месца, ачкоў не набрала.

Лепшымі гульцамі ў складах сваіх каманд прызнаны: Максім Імерэкаў («Тарпеда-БЕЛАЗ»), Яўген Савасцьянаў ( «Нёман»), Павел Чыкіда («Смалявічы-СТІ») і Сяргей Лынько («Іслач»).

Кубкі і падарункі прызёрам і ўдзельнікам турніру, а таксама лепшым гульцам уручылі намеснік генеральнага дырэктара па забеспячэнні сацыяльнай палітыкі ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» Аляксандр Антонавіч Бацюк і дырэктар ТАА «Футбольны клуб «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Міхаіл Яўгенавіч Хлус.

Футбольны клуб «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» дзякуе ўсім камандам-ўдзельніцам, а таксама кіраўніцтву ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» і калектыву стадыёна «Тарпеда» за дапамогу ў арганізацыі турніру.

суббота, 11.02.2017 20:35
Актуальная інфармацыя

Юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь

28 мая, Жодзіна, стадыён “Тарпеда” (штучнае поле)

13:00 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – МІНСК (1999 г.н.)

партнёры