Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Вырвалі перамогу ў «Слуцка»

 

Цяперашні чэмпіянат праходзіць усё цікавей – прадбачыць развіццё падзей у любым матчы не ўяўляецца магчымым, тады як сюрпрызы варта чакаць ад кожнай каманды, нават ад запіснога аўтсайдэра. А «Слуцк», з якім «Тарпеда-БЕЛАЗ» сустракаўся познім суботнім вечарам, запісваць у аўтсайдэры вызначана рана. Атакуючаму стылю «аўтазаводцаў» госці супрацьпаставілі надзейную эшаланаваную абарону, узламаць якую не атрымлівалася практычна да апошніх хвілін матчу.

Такое бывае нярэдка, і не толькі ў футболе. Калі для дасягнення выніку не хапае нейкай драбніцы, рыскі, нюансу, удача прыходзіць з нечаканага боку. Бо куды больш перспектыўныя моманты не змаглі рэалізаваць Валерый Гарбачык, Уладзіслаў Клімовіч, Багдан Мышэнка, Андрэй Хачатуран, а атрымалася – у Мікіты Мікалаевіча, якога толькі некалькі хвілінаў да таго Вадзім Скрыпчанка выпусціў на поле, выкарыстаўшы трэцюю – апошнюю – замену. Вось вам і апошні шанец! Добра падаў у штрафную, завяршаючы пазіцыйную атаку, Дзмітрый Юсаў, абаронца ў барацьбе з Арцёмам Салаўём ня здолеў разрадзіць абстаноўку, а «свечка» Мікалаевіча дасягнула мэты – па крутой траекторыі мяч спланаваў «за каўнер» варатару і пад перакладзіну.

Варта адзначыць, што «Тарпеда-БЕЛАЗ» на працягу ўсяго матчу выглядаў пераважней свайго суперніка і меў добрыя моманты для таго, каб выйсці наперад. Але самааддача гульцоў «Слуцка» ледзь не прымусіла жодзінцаў другую гульню запар абыйсціся адным ачком. І ўсё ж – перамога, і мы па-ранейшаму ў пяцёрцы!

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – СЛУЦК – 1:0
11 мая, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 980 гледачоў.
Суддзя: Дз.Дзмітрыеў (Фаніпаль).
Гол: Мікалаевіч, 84.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Афі, Прэмудраў (Салавей, 66), Мышэнка (Мікалаевіч, 76), Букорац, Хачатуран, Лявіцкі, Клімовіч, Шчэрба, Гайдучык, Гарбачык (Юсаў, 73).
Запасныя: Гарбуноў, Олсан, Катляроў, По.
СЛУЦК: Бранавец, Абубакар, Курылаў, Джозэф (Ак’ям, 88), Назаранка, Цецеранка, Цімашэнка, Анюкевіч, Хотаў (Кібук, 74), Сямёнаў, Дудзік (Оедзеле, 87).
Папярэджанне: Хотаў, 57.

воскресенье, 12.05.2019 10:50
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры