Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Другі раз за сезон разграмілі «Дынама»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Віцебск» узялі па адным ачку
    Падрабязнее
  • Хет-трык Камароўскага не пакінуў шанцаў «аўтазаводцам»
    Падрабязнее

Вырываем перамогу ў дадатковы час!

 

На выездзе ў Слуцку «аўтазаводцы» змаглі атрымаць перамогу, дзякуючы галу Арцёма Шчадзіна, забітаму ў кампенсаваны арбітрам час.

Тарпедаўцы актыўна ўступілі ў гульню, следствам чаго стаў хуткі гол. На першых хвілінах паядынку гаспадары парушылі правілы супраць прарываўшагася да брамы Валерыя Гарбачыка. Галкіпер «Слуцка» змог адбіць прамы ўдар Багдана Мышэнка са штрафнога, але атака жодзінцаў працягнулася – той жа Мышэнка навесіў на далёкую штангу, і там Ігар Кузьмянок галавой змог пераправіць мяч у сетку. Неўзабаве можна было развіць поспех, але Марка Абрадавіч, прабіваючы галавой, трапіў у ашэстак.

Паступова «Слуцк» перахапіў ініцыятыву, і ў канцы першага тайма неспакойна стала ўжо каля брамы гасцей. Захаваць перавагу да перапынку не атрымалася – пасля падачы вуглавога ўдар здалёк нанёс Саслан Такулаў, яго партнёр па камандзе Арцём Сярдзюк падправіў палёт мяча і вярнуў гульні раўнавагу.

Другі тайм адзначыўся некалькімі момантамі ў адных і каля іншых брамаў, маланкавай рэакцыяй Уладзіміра Бушмы, які адбіў удар у «дзявятку» Седрыка Куаджа, і выдаленнем у складзе «Слуцка». Справа ішла да нічыйнага выніку, але ў дадатковы час тарпедаўцы змаглі выціснуць максімум з аднаго моманту. Абаронца гаспадароў, робячы вынас з штрафной, трапіў у спіну партнёра па камандзе, Гарбачык дагнаў мяч ля самай лініі і прымудрыўся зрабіць прастрэл уздоўж варот, які і замкнуў Шчадзін.

СЛУЦК – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 1:2
21 верасня, Слуцк, стадыён «Гарадскі», 1200 гледачоў.
Суддзя: В.Севасцянік (Гродна).
Галы: 0:1 – Кузьмянок, 3 (пас – Мышэнка). 1:1 – Сярдзюк, 45. 1: 2 – Шчадзін, 91+ (пас – Гарбачык).
Слуцк: Панкратаў (к), Крывулькін, Пустазёраў, Сярдзюк, Назаранка (Трубіла, 87), Куаджа (Цецеранка, 78), Губанаў, Такулаў, Анюкевіч, Бураеў (Джозэф, 61), Дудзік.
Запасныя: Бранавец, Кібук, Цімашэнка, Сямёнаў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Афі, Прэмудраў, Мышэнка (По, 73), Хачатуран (к), Лявіцкі (Шчадзін, 68), Клімовіч, Кузьмянок, Алісейка, Гарбачык, Абрадавіч (Нікалаевіч, 85).
Запасныя: Казлоў, Ясковіч, Салавей, Бегуноў.
Папярэджанні: Анюкевич (1), Сярдзюк (24), Такулаў (60), Куаджа (65) / Кузьмянок (31), Шчадзін (87), Гарбачык (90).
Выдаленне: Такулаў (75).

суббота, 21.09.2019 23:53
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры