Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Тарпедаўцы далі «урок футбола» ў Гімназыі №1
    Падрабязнее
  • Недатрымаліся дзве хвіліны – недалічыліся двух ачкоў
    Падрабязнее
  • Аляксандр Макась прыносіць аўтазаводцам другую перамогу
    Падрабязнее

Ягор Хаткевіч будзе і далей канкураваць з Валерыем Фамічовым

У пачатку мінулага сезону Ягор Хаткевіч і Валерый Фамічоў разглядаліся тарпедаўскім штабам як два раўнацэнных брамніка, і на першым этапе чэмпіянату яны папераменна займалі «пост нумар адзін». Але потым быў трыумфальны для Фамічова фінал Кубка Беларусі, паласа гульняў на куражы, які злавіў дваццаць трэці нумар аўтазаводцаў, і ў выніку Хаткевіч шчыльна «засеў» на лаўцы запасных. За ўвесь сезон ён правёў толькі шэсць гульняў чэмпіянату, у якіх прапусціў дзесяць мячоў і два матчы адыграў «усухую». Тым не менш, заняткі на трэніроўках пераканаўча паказвалі, што галкіпер трымае сябе ў форме і гатовы ў любы момант заняць месца ў варотах.

Дасведчаны брамнік з добрай рэпутацыяй, які знаходзіцца ў «залатым» ўзросце, бадай, мог бы лёгка знайсці сабе іншы клуб. Але Ягор Хаткевіч прыняў іншае рашэнне, годнае павагі – ён працягнуў дзеянне кантракту з ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» і ў новым сезоне працягне канкураваць за месца ў асноўным складзе. Валерыю Фамічову пры такім раскладзе расслабляцца не прыйдзецца, затое трэнерам будзе спакайней за варатарскую пазіцыю.

пятница, 20.01.2017 08:47
Актуальная інфармацыя

Юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь

1 мая, Жодзіна, стадыён “Тарпеда” (штучнае поле)

13:30 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ (2000 г.н.)
15:30 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ (1999(98) гг.н.)

партнёры