Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Ягор Хаткевіч: «Не прапускае ўся каманда»

 

Заняўшы месца ў варотах «Тарпеда-БЕЛАЗа» пасля доўгага перапынку Ягор Хаткевіч другую гульню запар адыграў «на нуль». Чым не падстава пагаварыць з галкіперам, якога мы, да таго ж, даўно не чулі.

– Гульня з «Мінскам» атрымалася нервовай. Мы стварылі вялікую колькасць момантаў, аднак мяч ляцеў куды заўгодна, толькі не ў створ, і, па-мойму, усяго толькі адзін наш ўдар прыйшоўся ў «рамку». Гэта, на жаль, здараецца ўжо не ў першы раз – узгадайце хаця б, колькі не рэалізавалі выдатных шанцаў у хатняй гульні з «Гомелем». Таму, на мой погляд, у гульні з «гараджанамі» мы страцілі два ачкі. Гаспадары ж дзейнічалі на контратаках, і ад іх зыходзіла неабыякае напружанне, але мы ў абароне згулялі надзейна і не дазволілі ім практычна нічога стварыць у нашых варот.

– Цябе можна павіншаваць з другім запар «сухаром»…

– Дзякуй, але не прапускае ўся каманда, бо ў абароне ўдзельнічаюць усе – ад Зубовіча да мяне. Зразумела, што гэты факт, як, напэўна, і для любога, надае ўпэўненасці ва ўласных сілах.

– Апошні раз да паядынку з «Гомелем» ты абараняў вароты каманды ў ліпені 2016-га…

– Так і ёсць. Натуральна, хваляванне прысутнічала, да гульні стараўся не затлумляцца, больш адпачываць. Партнёры і трэнерскі штаб мяне ўсяляк падтрымлівалі, а пасля размінкі шмат добрых слоў і пажаданняў пачуў ад нашых заўзятараў, за што ім вялікі дзякуй. Ну, а падчас гульні ўсё пайшло як трэба – надзейна і спакойна.

понедельник, 05.06.2017 15:37
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры