Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Шэрагі аўтазаводцаў папоўніў Міхаіл Бабічаў
    Падрабязнее
  • Лепшы гулец «Тарпеда» ў 2017 годзе на думку балельшчыкаў – Камо Аганісян
    Падрабязнее
  • Дзевяць футбалістаў растаюцца з Жодзіна
    Падрабязнее

Ягор Зубовіч: «У нас у атакавалай лініі вельмі добрая канкурэнцыя, і гэта падштурхоўвае»

 

Ягор Зубовіч пасля вяртання ў Жодзіна ўпершыню вызначыўся забітым мячом, які і прынёс аўтазаводцам перамогу над «Нафтанам». Самы час пагаварыць з нападаючым.

– Перамога атрымалася вельмі цяжкай, можна сказаць, вымучанай. Гульня выйшла нервовай; натуральна, мы павінны былі вырашаць усё нашмат раней, тым больш, шанцы для гэтага былі. Аднак, як банальна бы гэта ні гучала, у адных выпадках нам не хапіла выканальніцкага майстэрства, а недзе і шанцавання. «Нафтан» заўсёды дома быў небяспечны, гэта байцоўская каманда, а цяпер гаспадары нагадвалі параненага звера. Хочацца спадзявацца, што гэтая перамога надасць нам упэўненасці і паслужыць у добрым сэнсе псіхалагічным штуршком.

– Ты ж выступаў раней за «Нафтан»?

– Так, і пра тыя часы ў Наваполацку (2012-2013 гады) у мяне засталіся толькі добрыя ўспаміны, бо разам з Ігарам Кавалевічам мы тады заваявалі Кубак Беларусі. З таго часу ў камандзе застаўся толькі Міхаіл Гарбачоў, ды яшчэ і Лавал тады быў у дублі.

– Гэта твой першы гол за аўтазаводцаў…

– У гэтым годзе – так, у апошні раз забіваў за Жодзіна ў далёкім 2009 годзе, калі вызначыўся ў матчах з «Шахцёрам» і БАТЭ. Цікава, што практычна такі ж гол пасля падачы вуглавога Дзімам Рэкішам я забіў, гуляючы за Гродна. У нас у камандзе ў атакавалай лініі вельмі добрая канкурэнцыя, і гэта падштурхоўвае і з’яўляецца выдатным стымулам. Мы радуемся за партнёраў, дапамагаем адзін аднаму. А асабістая статыстыка – галоўнае, што мой гол прынёс камандзе вельмі важную перамогу.

понедельник, 08.05.2017 11:20
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры