Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Запрашаем на матч завяршэння сезону!
    Падрабязнее
  • «Шахцёр» пераможаны, гонка працягваецца!
    Падрабязнее
  • Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі правялі ўрок футбола ў СШ №5
    Падрабязнее

«Ямайка» для дубля «Крумкачоў»

 

На поле сталічнага стадыёна САК «Алімпійскі» прайшла гульня 22-га тура першынства дублюючых складаў паміж камандамі «Крумкачы» і «Тарпеда-БЕЛАЗ». Ўпэўненую перамогу ў гэтым паядынку атрымалі маладыя аўтазаводцы, разграміўшы гаспадароў з лікам 5:0.

Вынік каманда Сяргея Ярмоленка «зрабіла» яшчэ да перапынку. Літаральна першая перспектыўная атака жодзінцаў прывяла да кутняга, пасля падачы якога Сцяпан Макараў адправіў мяч у вароты мінчан. Далей тарпедаўцы працягнулі актыўныя наступальныя дзеянні і яшчэ двойчы дабіліся поспеху – вызначыліся Аляксандр Красноў і Уладзіслаў Цурко.

У другім тайме «Крумкачы» прадпрымалі адчайныя спробы калі не адыграцца, то хаця б адысці ад буйнога паражэння. Аўтазаводцы спакойна перабылі гэты ўсплёск актыўнасці суперніка, пры гэтым захоўваючы ініцыятыву, а незадоўга да заканчэння матча яшчэ двойчы – з розніцай у дзве хвіліны – нанеслі паражальныя ўдары. Атаку сваёй каманды прыгожа завяршыў Аляксандр Красноў, з цэнтра штрафной прабіўшы міма брамніка ў «дзявятку», а канчатковую кропку паставіў капітан Ілля Джугір, галавой замкнуўшы навес.

15 верасня, Мінск, матч першынства дублёраў.
КРУМКАЧ
Ы ​​(д) – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – 0:5.
Галы: 1:0 – С. Макараў, 13. 2:0 – Красноў. 3:0 – Цурко. 4:0 – Красноў. 5:0 – Джугір.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Абрамовіч (Сіліч, 78), Дз. Каралёнак (А. Каралёнак, 65), Лабаноўскі, Сідар, Джугір (к), Кулінковіч, Багданаў, С. Макараў, А. Макараў, Цурко (Драчоў, 78), Красноў.

пятница, 15.09.2017 16:23
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 14
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8     

партнёры