Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • У суботу – сустрэча з «Гомелем»
    Падрабязнее
  • Бязволле: «Тарпеда-БЕЛАЗ» прайграў «Гарадзеі», растраціўшы перавагу ў два мяча
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» прыйшоў у Дзявятую школу
    Падрабязнее

Яўген Клапоцкі вырашыў застацца ў Жодзіна

Добрая навіна для прыхільнікаў «чорна-белых»: Яўген Клапоцкі прыняў рашэнне працягнуць супрацоўніцтва з ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ».

Усяго за год абаронца стаў адным з ключавых гульцоў жодзінскай каманды. Гэта яго галы дазволілі аўтазаводцам дайсці да фіналу Кубка Беларусі і авалодаць жаданым трафеем. Гэта яго шалёны ўдар са штрафнога ў венгерскім Дэбрэцэне стаў упрыгожаннем тарпедаўскай еўракампаніі. Гэта яго прыкмеціў Аляксандр Хацкевіч і запрасіў у шэрагі нацыянальнай зборнай.

З надыходам міжсезоння Яўген не спяшаўся падоўжваць кантракт, які скончваўся, узяў час на роздум, але з выхадам каманды з адпачынку прыняў рашэнне застацца ў клубе, у якім яго кар’ера атрымала новы віток развіцця.

четверг, 19.01.2017 11:30
Актуальная інфармацыя

Юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь

28 мая, Жодзіна, стадыён “Тарпеда” (штучнае поле)

13:00 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – МІНСК (1999 г.н.)

партнёры