Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Юнакі адкрылі сезон

 

Для двух груп падрыхтоўкі ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» сёння аднавілася юнацкае першынство Беларусі, якое праводзіцца па формуле «восень-вясна». На поле са штучным пакрыццём жодзінскага стадыёна тарпедаўцы 2001 і 2002 гг.н. прымалі аднагодкаў з Гомеля. Праўда, праектам календара гэтыя гульні былі аднесены на травень, але клубы дамовіліся паміж сабой правесці гэтыя сустрэчы ў сакавіку.

На жаль, у абодвух матчах аўтазаводцы пацярпелі паразы. Каманда 2002 г.н. (трэнер Д.Н.Дзігілевіч) прайграла з лікам 0:4, а каманда 2001 г.н. (трэнер А.А.Ягур) ва ўпартай барацьбе саступіла з лікам 3:5 (два галы забіў Дзмітрый Галуза, адзін – Данііл Апет).

среда, 22.03.2017 19:57
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры