Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Юнакі U-18, U-17. Днепр – Тарпеда-БЕЛАЗ

 

Чарговую гульню юнацкага першынства Беларусі 2016/2017 правялі старэйшыя групы падрыхтоўкі ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ». Учора на выездзе ў Магілёве яны гулялі з аднагодкамі з «Дняпра».

Каманда 1999(98) г.н. (трэнер Д.Н.Каролік) згуляла ўнічыю – 1:1. Гол у аўтазаводцаў на рахунку Аляксандра Драчова.

Каманда 2000 г.н. (трэнер М.Д.Русак) атрымала буйную перамогу з лікам 4:0. Два галы забіў Міхаіл Трякін, адзін – Аляксандр Каралёнак, яшчэ адзін мяч магілёўцы забілі ў свае вароты.

среда, 29.03.2017 07:46
Актуальная інфармацыя

Юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь

1 мая, Жодзіна, стадыён “Тарпеда” (штучнае поле)

13:30 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ (2000 г.н.)
15:30 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ (1999(98) гг.н.)

партнёры