Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Юнацкае першынство: шэсць гульняў – шэсць перамог

 

Шэсць матчаў у рамках юнацкага першынства Беларусі правялі з пятніцы па панядзелак тарпедаўскія групы падрыхтоўкі – і ва ўсіх шасці матчах святкавалі перамогі. Стоадсоткавы вынік!

У пятніцу аўтазаводцы 2001 і 2002 гг.н. гулялі на выездзе з аднагодкамі з мазырскай «Славіі».

Каманда 2002 г.н. (трэнер Д.М.Дзігілевіч) атрымала перамогу з лікам 4:0. Галы забівалі Максім Кажэўка, Яўген Ромыш, Уладзіслаў Хендогі і Фёдар Бірукоў.

Каманда 2001 г.н. (трэнер А.А.Ягур) выйграла з лікам 1:0, дзякуючы галу Дзмітрыя Галузы.

У панядзелак гэтыя ж каманды на сваім полі прымалі аднагодкаў з магілёўскага «Дняпра».

Каманда 2002 г.н. перамагла з лікам 2:1. Мячы ў вароты «Дняпра» адправілі Уладзіслаў Хендогі і Дзмітрый Гутырчык.

Каманда 2001 г.н. атрымала перамогу з лікам 3:1. Галы забівалі Вячаслаў Шарамет, Вадзім Міхейчык і Дзмітрый Галуза.

Таксама ў панядзелак на выездзе ў Віцебску гулялі дзве старэйшыя тарпедаўскія групы.

Каманда 1999(98) гг.н. (трэнер Д.М.Каролік) выйграла ў «Віцебска» з лікам 3:0. Два галы на рахунку Аляксандра Краснова, яшчэ адзін гол забіў Аляксандр Драчоў.

Каманда 2000 г.н. (трэнер М.Д.Русак) перамагла з лікам 1:0. Гол забіў Арцём Камароў.

понедельник, 17.04.2017 17:50
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры