Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Юныя тарпедаўцы выйгралі Міжнародны турнір у Латвіі

 

Група падрыхтоўкі ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» 2006 г.н. (трэнер М.В.Пясецкі) прыняла ўдзел у Міжнародным турніры, які праходзіў у латвійскім Даўгаўпілсе, і вярнулася дадому з медалямі залатой вартасці.

Юныя тарпедаўцы атрымалі перамогі над усімі сваімі сапернікамі – камандамі «Даўгаўпілс-1» (4:2), «Даўгаўпілс-2» (3:0), «Резекне» (6:0), RFS (Рыга) (7:0) – і з 12 ачкамі і вялікай розніцай забітых і прапушчаных мячоў 20:2 сталі пераможцамі турніру.

У складзе нашай каманды выступалі: Ягор Арэхцін, Арсеній Караганаў, Леанід Гайдук, Данііл Нарчук, Дзмітрый Карпенка, Іван Кавалевіч, Канстанцін Канчаленка, Аляксей Сакавец, Данііл Селядцоў, Кірыл Байкоў, Мацвей Ляднёў, Ілля Хацько, Назар Чыж і Глеб Яроцкі.

Таксама нашым рабятам атрымалася пабываць на матчы адбору чэмпіянату Еўропы Латвія – Партугалія (0:3) і ўбачыць гульню легендарнага Крышціяну Раналду.

Паралельна з дзіцячым турнірам у Даўгаўпілсе праходзіў турнір ветэранаў, у якім таксама ўдзельнічала жодзінская каманда. Праўда, старэйшым тарпедаўцам не ўдалося паўтарыць поспех маладога пакалення – яны занялі чацвёртае месца.

вторник, 13.06.2017 11:31
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры