Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Другі раз за сезон разграмілі «Дынама»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Віцебск» узялі па адным ачку
    Падрабязнее
  • Хет-трык Камароўскага не пакінуў шанцаў «аўтазаводцам»
    Падрабязнее

Юрый Пунтус стаў галоўным трэнерам ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»

 

Юрый Іосіфавіч Пунтус прызначаны галоўным трэнерам ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ».

Юрый Пунтус нарадзіўся 8 кастрычніка 1960 года ў сяле Цівалі Мінскага раёна. З’яўляецца выхаванцам мінскай СДЮШАР-5. Гуляў на пазіцыі нападаючага. Выступаў за мінскі «Трактар», «Граніт», баранавіцкі «Лакаматыў», мінскі «Спадарожнік», сяміпалацінскі «Спартак». Гульнявую кар’еру завяршыў ў складзе ніжнявартаўскага «Саматлора XXI», дзе быў гуляючым трэнерам.

Пасля працы ў якасці галоўнага трэнера сахалінскага «Рыбака», у 1996 годзе ўзначаліў адноўлены барысаўскі клуб БАТЭ, з якім прайшоў шлях ад другой лігі да вышэйшай, двойчы прыводзіў каманду да чэмпіёнства, чатыры разы браў «срэбра» і адзін раз – «бронзу» нацыянальнага чэмпіянату . Паралельна з працай у БАТЭ узначальваў моладзевую зборную Беларусі, якую вывеў у фінальны турнір чэмпіянату Еўропы. Пасля быў галоўным трэнерам мінскага МТЗ-РІПА, брэсцкага «Дынама», «Смалявічаў», мазырскай «Славіі», бабруйскай «Белшыны». У 2006-2007 гадах узначальваў нацыянальную зборную Беларусі.

вторник, 24.09.2019 12:13
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры