Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

З днём нараджэння, Алег Міхайлавіч!

 

Сёння свой 52-і дзень нараджэння адзначае галоўны трэнер ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Алег Міхайлавіч Кубараў.

Ураджэнец жодзінскага футбола за сваю багатую кар’еру гульца і трэнера, бывала, падоўгу працаваў удалечыні ад роднага горада, але рана ці позна вяртаўся дадому – усё больш умелым футбалістам, усё больш аўтарытэтным спецыялістам. Як гулец, ён паспеў стаць чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка БССР, як трэнер, сабраў трафеі ў Беларусі, Малдове і Латвіі. Цяпер Алег Міхайлавіч знаходзіцца ў самым росквіце прафесійнай дзейнасці і гатовы пакараць новыя вяршыні – зараз ізноў узначальваючы каманду, з якой і пачынаўся яго шлях да поспеху.

З днём нараджэння, Алег Міхайлавіч! Хай спраўдзяцца самыя запаветныя жаданні, і па вартасці будзе ўзнагароджаны труд! Здароўя, сямейнага дабрабыту, шчасця і поспехаў ва ўсіх справах!

четверг, 08.02.2018 07:32
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч

партнёры