Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

З днём нараджэння, Александр!

 

Сёння адзначае свой 19-ы дзень нараджэння нападаючы ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Аляксандр Красноў.

Выхаванец жодзінскага футбола ў мінулым сезоне быў уключаны ў асноўны склад аўтазаводцаў, аднак яшчэ не паспеў правесці ніводнай гульні чэмпіянату за галоўную каманду. Затое ўжо выходзіў на поле ў кубкавым матчы, так што пачатак пакладзены. А жодзінскім заўзятарам Аляксандр добра вядомы па выступах за дублюючы склад і юніёрскую зборную Беларусі, у шэрагах якой ён цяпер і знаходзіцца на вучэбна-трэніровачным зборы ў Турцыі.

Жадаем Аляксандру моцнага здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх справах і хутчэйшага дэбюту ў чэмпіянаце краіны!

вторник, 14.02.2017 08:50
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры