Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

З днём нараджэння, Ілля!

 

Сёння свой 27-ы дзень нараджэння адзначае паўабаронца ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Ілля Алексіевіч.

Выхаванец жодзінскага футбола пачаў раскрывацца, гуляючы за родны клуб, але галоўныя на дадзены момант дасягненні ў яго кар’еры прыйшліся на пару выступаў за «Гомель» і БАТЭ – тройчы Ілля станавіўся чэмпіёнам Беларусі, выйграваў Кубак і Суперкубак краіны. Тады ж футбаліст прызываўся пад сцягі нацыянальнай зборнай. Пасля няўдалай (з-за траўмы) спробы зайграць у чэмпіянаце Грэцыі, Алексіевіч апынуўся ў «Шахцёры», адкуль яго і паклікаў вярнуцца разам з ім у Жодзіна Алег Кубараў.

З днём нараджэння, Ілля! Здароўя, поспехаў, дабрабыту, доўгага і шчаслівага жыцця!

суббота, 10.02.2018 10:02
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч

партнёры