Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» арандаваў у «Шахцёра» паўабаронцу Эдгара Аляхновіча
    Падрабязнее
  • Алег Кубараў: «Усё, што намячалі, выканалі на сто адсоткаў»
    Падрабязнее
  • Першы турэцкі збор завершаны
    Падрабязнее

З днём нараджэння, Сяргей!

 

Сёння адзначае свой 28-ы год нараджэння паўабаронца ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Сяргей Шапавал.

Украінскі футбаліст ужо сем гадоў з адзіным невялікім перапынкам гуляе за замежныя клубы. І хоць у яго паслужным спісе значыцца ўжо з дзясятак калектываў (уключаючы выступы на юнацкім узроўні), на самой справе Шапавал не так ужо і схільны мяняць каманды. Там, дзе ён адчувае сябе камфортна, Сяргей імкнецца ўтрымацца. Так было ў «Ціраспалі», з якім паўабаронца стаў срэбным прызёрам чэмпіянату і ўладальнікам Кубка Малдовы; так адбываецца і ў «Тарпеда», у складзе якога ўкраінскі легіянер стаў уладальнікам Кубка Беларусі, і колеры якога абараняе ўжо трэці год. Надзейнасць і самааддача футбаліста, яго лепшыя чалавечыя якасці і пазітыўнае стаўленне да жыцця і навакольным стварылі Шапавалу выдатную рэпутацыю ў жодзінскіх заўзятараў.

среда, 07.02.2018 08:01
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч, Эдгар Аляхновіч

партнёры