Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

З днём нараджэння, Уладзімір!

 

Сёння не толькі дзень адкрыцця новага чэмпіянату краіны, але і дзень нараджэння абаронцы ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Уладзіміра Шчэрбы, якому спаўняецца 31 год.

Уладзімір Шчэрба праводзіць у Жодзіна другі сезон. У мінулым годзе ў складзе аўтазаводцаў ён стаў уладальнікам Кубка Беларусі, удзельнікам матчаў кваліфікацыйнай стадыі Лігі Еўропы, правёў большасць гульняў чэмпіянату. Дасведчаны футбаліст не толькі забяспечвае абарону тарпедаўскіх тылоў, але і актыўна падключаецца да атакуючых дзеянняў каманды, сведчаннем чаму два галы і тры галявыя перадачы ў мінулым сезоне.

Жадаем Уладзіміру моцнага здароўя, спартыўнага даўгалецця, сямейнага шчасця і поспехаў ва ўсіх справах!

суббота, 01.04.2017 10:26
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры