Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

З днём нараджэння, Валерый!

 

Сёння свой 29-ы дзень нараджэння адзначае самы высокі чалавек беларускага футбола Валерый Фамічоў. Праўда, галкіпер вядомы не толькі сваім ростам. У яго кар’еры быў дзясятак клубаў, як беларускіх, так і замежных, але найбольшую вядомасць Фамічоў атрымаў, мабыць, ужо гуляючы ў Жодзіна, калі ў серыі пенальці фінальнага матчу Кубка Беларусі дазволіў аўтазаводцам ўпершыню ў гісторыі ўзяць ганаровы трафей. Пасля гэтага бывалі розныя гульні – удалыя і не вельмі – але Валерый Фамічоў ужо паспеў ўпісаць сваё імя ў старонкі торпедовской гісторыі.

Віншуем Валерыя і жадаем, каб такіх яркіх старонак было яшчэ як мага больш! Здароўя, доўгіх гадоў, сямейнага шчасця і дабрабыту!

четверг, 23.03.2017 08:44
Актуальная інфармацыя

Юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь

1 мая, Жодзіна, стадыён “Тарпеда” (штучнае поле)

13:00 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ (1999(98) гг.н.)
15:00 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ (2000 г.н.)

партнёры