Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» арандаваў у «Шахцёра» паўабаронцу Эдгара Аляхновіча
    Падрабязнее
  • Алег Кубараў: «Усё, што намячалі, выканалі на сто адсоткаў»
    Падрабязнее
  • Першы турэцкі збор завершаны
    Падрабязнее

З Новым годам і Калядамі!

 

Дарагія сябры!

Футбольны клуб «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» сардэчна віншуе вас з любімымі усімі святамі – Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!

Мы ўдзячныя ўсім, хто пражыў разам з намі гэты год, падтрымліваў і суперажываў, падзяляў радасць перамог і не пакідаў ў гароце паражэнняў. І гэта, перш за ўсё, нашы заўзятары – самыя шчырыя, самыя адданыя, самыя лепшыя!

Выказваем глыбокую падзяку за разуменне і падтрымку нашым партнёрам і спонсарам, а таксама ўсім, з кім плённа супрацоўнічалі на працягу шэрагу гадоў і працягваем паспяхова працаваць рука аб руку: ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ», Жодзінскі гарадскі выканаўчы камітэт , ЗАТ «Гандлёвы дом «БЕЛАЗ», ААТ «БЕЛАЗ-СЭРВІС », Група кампаній «АЎТАЦЕХІНМАШ», ТАА «МегаполісІнвест», кампанія IMEL, ТАА «Радыятарны завод», ЗАТ«БЕЛЗНЕШІНВЕСТ», ААТ «Свiтанак», Прадстаўніцтва БЕЛДЗЯРЖСТРАХ па г.Жодино, ААТ «Зеніт», Жодзінскае ГУП «Аб’яднанне жыллёва-камунальнай гаспадаркі», КУП «Жодзінскі водаканал», ТАА «ВЕСТ», Упраўленне спартыўна-аздараўленчай і лячэбна-прафілактычнай работы ААТ «БЕЛАЗ» і калектыў стадыёна «Тарпеда», Жодзінскі гарадскі аддзел унутраных спраў, Жодзінскі гарадзкі аддзел па надзвычайных сітуацыях, УЗ «Жодзінская ЦГБ» і калектыў станцыі хуткай медыцынскай дапамогі, ТДА «ВеГа друк», ТАА «Тэлевізійны Жодзінскі канал», ДУ «Рэдакцыя газеты «Жодзiнскiя навiны» і праграма радыёвяшчання «Радыё Жодзіна», ПВУП «Рэдакцыя газеты «Жодзінскія весці», рэдакцыя газеты «Навіны БЕЛАЗа».

Жадаем усім у надыходзячым годзе сілы і ўпэўненасці ў сабе, росквіту і дабрабыту, верных сяброў і годных партнёраў, моцы духу і цела, яркіх перамог і невычэрпнай крыніцы крэатыўных ідэй!

Ваш ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ».

понедельник, 25.12.2017 09:47
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч, Эдгар Аляхновіч

партнёры