Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

З трыма брамнікамі…

 

У матчы першынства дублёраў паміж «Тарпеда-БЕЛАЗам» і «Шахцёрам» перамогу атрымала салігорская каманда, адправіўшы ў вароты жодзінцаў тры мячы, на што гаспадары адказалі толькі адным дакладным стрэлам Аляксандра Катлярова.

Цікава, што па ходзе матчу вароты «аўтазаводцаў» папераменна абаранялі тры галкіпера. Адыграўшага ўвесь першы тайм Эміля Тымбура ў перапынку змяніў Аркадзь Жэлнін, але па ходзе сустрэчы ён атрымаў траўму (надрыў цягліц пярэдняй паверхні сцягна) і не змог працягнуць гульню. Прыйшлося апранаць на сябе варатарскую амуніцыю абаронцу Вячаславу Шарамету – у выніку з усёй тройкі толькі яму удалося застацца «сухім».

21 мая, Жодзіна, матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – ШАХЦЁР (д) – 1:3.
Галы: 0:1 – Казакоў, 38. 1:1 – Катляроў, 55. 1:2 – Кавалёў, 81. 1:3 – Ачапоўскі, 86.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Тымбур (Жэлнін, 46, Каліноўскі, 88), Глушакоў, Катляроў, Багданаў, Каралёнак, Лукашэвіч (Шарамет, 46), Гузняк (к), Хендогі (Макарэвіч, 75), Сівакоў, Красноў, По.

вторник, 21.05.2019 20:34
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры