Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

З юбілеем, Сяргеіч!

 

Сёння адзначае сваё 75-годдзе легендарны для жодзінскага футбола чалавек, які аддаў яму без малога паўстагоддзя! Аляксандр Сяргеевіч Пазняк ў 1971 годзе прыйшоў у «Тарпеда» гульцом, затым трэніраваў каманду, пасля ўзначаліў клуб і дагэтуль працуе ў яго структуры. Усе самыя гучныя дасягненні аўтазаводскай каманды звязаныя з яго імем – ён неаднаразова браў чэмпіёнства і кубкі БССР і як футбаліст, і як трэнер. Шмат каму ён даў пуцёўку ў жыццё, дапамог выйсці на высокі прафесійны ўзровень. І ў тым, што ў цяжкія часы фарміравання нацыянальнага першынства жодзінская каманда не знікла з футбольнай карты краіны, шмат у чым менавіта яго заслуга.

У свае 75 Аляксандр Сяргеевіч па-ранейшаму бадзёры, энергічны, ініцыятыўны і поўны жадання прыносіць карысць роднаму клубу. Як спецыяліст па ліцэнзаванню, ён адказвае за вельмі важны і складаны ўчастак працы, і пры гэтым не прапускае з-пад увагі ўсіх сфер жыццядзейнасці клуба – ад падрыхтоўкі юных футбалістаў да выступу галоўнай каманды.

З юбілеем, Аляксандр Сяргеевіч! Доўгіх бязвоблачных год, здароўя і аптымізму, радасці зносін з роднымі і блізкімі і, вядома ж, новых слаўных перамог!

среда, 17.04.2019 07:43
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры