Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Закрылі сезон нічыёй з чэмпіёнам

 

Сезон-2018 зачынены! «Тарпеда-БЕЛАЗ» завяршыў яго на пятым месцы, як і ў мінулым годзе. Гэты факт быў зафіксаваны яшчэ ў мінулым туры, так што апошняя гульня чэмпіянату для «аўтазаводцаў» нічога не вырашала. Як і для іх супернікаў – барысаўскага БАТЭ, які датэрмінова аформіў сваё чарговае чэмпіёнства.

Без грузу адказнасці за вынік, падштурхваемыя марозным снежаньскім надвор’ем, суседзі выдалі бойкі паядынак. У гэтым матчы было забіта чатыры мячы, ды і ў цэлым гульня глядзелася, паколькі абедзве каманды гулялі адчынена, не саступаючы ініцыятыву, ня замыкаючыся ў штрафных пляцоўках.

Цікава, што пры ўсёй актыўнасці атакавалай лініі, абодва тарпедаўскіх галы забілі абаронцы. Сяргей Канцавы спачатку пераправіў ў варота мяч пасля выканання Багданам Мышэнкам штрафнога ўдару, а затым, падключыўшыся да рэалізацыі чарговага «стандарту», асыставаў Уладзіміру Шчэрбе, які бездакорна прабіў з падбора.

На жаль, перапынілася рэкордная «сухая» серыя Уладзіміра Бушмы. Магчыма, менавіта прыкрасць з гэтай падставы і стала прычынай таго, што праз тры хвіліны пасля першага за два з паловай месяцы прапушчанага мяча тарпедаўцы прапусцілі і другі. Але на гэтым вароты з абодвух бакоў былі «зачыненыя на замок», і пасля перапынку галоў ўжо не было. Затое пасля гульні быў піратэхнічны перфоманс, уладкованы заўзятарамі жодзінскай каманды ў азнаменаванне завяршэння сезона.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – БАТЭ – 2:2
2 снежня, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 1450 гледачоў.
Суддзя: В.Севасцьянік (Гродна).
Галы: 1:0 – Канцавы, 11 (пас – Мышэнка). 2:0 – Шчэрба, 38 (пас – Канцавы). 2:1 – Скавыш, 40. 2:2 – Гардзейчук, 43.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Хачатуран (к), Аляхновіч (Алексіевіч, 68), Ул.Клімовіч (Бабічаў, 89), Шчэрба, Дз.Клімовіч, Паўлавец, Канцавы, Гарбачык (Юсаў, 57), Мышэнка, По.
Запасныя: Тымбур, Аффі, Салугін, Лявіцкі.
БАТЭ: Чычкан, Яблонскі, Бярозкін, Рыас, Волкаў (Філіпавіч, 69), Палякоў (к), Сімавіч, Валадзько, Скавыш (Мухамедаў, 91+), Мукам (Кізіта, 73), Гардзейчук.
Запасныя: Шчарбіцкі, Іваніч, Сігневіч, Дз.Бага.
Папярэджанні: Гарбачык (6), Рыас (10), Мукам (66).

воскресенье, 02.12.2018 20:19
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры