Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Шэрагі аўтазаводцаў папоўніў Міхаіл Бабічаў
    Падрабязнее
  • Лепшы гулец «Тарпеда» ў 2017 годзе на думку балельшчыкаў – Камо Аганісян
    Падрабязнее
  • Дзевяць футбалістаў растаюцца з Жодзіна
    Падрабязнее

Запрашаем на гульню з «Нёманам»!

 

У англійскай Прэм’ер-лізе ёсць такі дзесяцідзённы перыяд на стыку Старога і Новага гадоў, на працягу якога клубы праводзіць па тры-чатыры матчы. Яго, гэты перыяд, яшчэ нярэдка называюць Boxing Day, хоць гэта і не зусім дакладна, бо Day (дзень) можа быць толькі адзін (уласна, так і ёсць – гэта дзень пасля Раства). У беларускім чэмпіянаце таксама ўтварыўся свой Boxing Day – на дзевяці-дзесяцідзённам адрэзку клубы праводзяць па тры матчы. «Тарпеда-БЕЛАЗ» 7 траўня гуляў у Наваполацку, 11 траўня прымаў у сябе «Крумкачоў», і ўжо 15 мая – зноў гульня, і зноў на сваім стадыёне. У госці да аўтазаводцаў прыязджае гродзенскі «Нёман».

Гісторыя ўзаемаадносін жодзінцаў і гродзенцаў набліжаецца ўжо да чатырох дзясяткаў матчаў. На дадзены момант перавага, хоць і не такая значная, у тарпедаўцаў: +14=13-11, розніца мячоў: 41-37. Пры гэтым значна больш удала аўтазаводцы гулялі з «Нёманам» менавіта на сваім полі: +10=5-3, 26-15. У мінулым сезоне «Тарпеда-БЕЛАЗ» змог двойчы выйграць у «Нёмана» – 3:0 у Гродна і 1:0 у Жодзіна. Зараз каманды ідуць побач у турнірнай табліцы – менавіта «Нёман» дыхае ў спіну аўтазаводцам, адстаючы толькі на адно ачко. Гродзенцы змаглі выйграць і ў «Дняпра», і ў «Слуцка», якія апынуліся «не па зубах» жодзінцам, але саступілі мінскаму «Дынама» і «Віцебску». Увогуле, сапернікаў можна лічыць прыкладна роўнымі па сілах, што абяцае ў панядзелак неабыякую барацьбу.

Хоць гульня пройдзе ў працоўны дзень, час яе пачатку – 19:00 – дазваляе паспець на стадыён большасці заўзятараў. Напярэдадні клубны маскот Белазуб у чарговы раз прайшоўся па горадзе, запрашаючы мінакоў на гульню, і заручыўся абяцаннем некалькіх чалавек прыйсці ў панядзелак на матч. Спадзяемся, што і тыя, да каго мы не змаглі дайсці асабіста, знойдуць час і падтрымаюць каманду ў важным з пункту гледжання турнірнага становішча матчы.

А ў нядзелю а 17:00 сваю гульню правядуць дублёры. Каманда Сяргея Ярмоленка знаходзіцца ў лідзіруючай групе, і мы заклікаем заўзятараў дапамагчы нашым хлопцам у ёй замацавацца.

суббота, 13.05.2017 17:15
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры