Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Запрашаем на матч з «Гарадзеяй»

 

У мінулым туры «Тарпеда-БЕЛАЗ» ушчыльную наблізіўся да выканання задачы, пастаўленай перад камандай кіраўніцтвам, – выйшаў на прамежкавае чацвёртае месца. Аднак нічога яшчэ не вырашана, колькасць прэтэндэнтаў на патэнцыйную «зону еўракубкаў» не скарацілася, а наперадзе аўтазаводцаў чакае яшчэ нямала важных матчаў і сур’ёзных сапернікаў. Адзін з іх прыедзе ў Жодзіна ў бліжэйшую нядзелю.

«Гарадзея» – не толькі моцны серадняк чэмпіянату, але яшчэ і вельмі нязручны супернік для нашай каманды. З моманту ўзыходжання «цукровых» у вышэйшую лігу тарпедаўцам яшчэ ні разу не ўдалося ўзяць над імі верх: у трох гульнях – два паражэнні і толькі адна нічыя. Пры гэтым ва ўсіх трох матчах «Гарадзея» стабільна забівала па тры мячы ў вароты жодзінцаў. Быў у гісторыі ўзаемаадносін каманд і яшчэ адзін вельмі непрыемны для нас эпізод, калі на той момант яшчэ першалігавая «Гарадзея» выбіла «Тарпеда-БЕЛАЗ» з розыгрышу Кубка Беларусі. Словам, рахункаў да гэтага саперніку назапасілася нямала, час расплачвацца.

У маючым адбыцца няпростым паядынку «Тарпеда-БЕЛАЗ» вельмі разлічвае на сваіх заўзятараў. Запрашаем вас у нядзелю, у 18:00, прыйсці на стадыён і падтрымаць каманду. Разам мы мацней!

четверг, 28.09.2017 09:58
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры