Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Запрашаем на матч завяршэння сезону!
    Падрабязнее
  • «Шахцёр» пераможаны, гонка працягваецца!
    Падрабязнее
  • Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі правялі ўрок футбола ў СШ №5
    Падрабязнее

Завяршаем турэцкі збор гульнёй з «сонечнымі»

 

Сёння ў аўтазаводцаў – заключны дзень турэцкага збору. Заўтра каманда вяртаецца дадому. Але перш трэба будзе правесці яшчэ адзін кантрольны паядынак – з украінскім «Геліёсам». З гэтай камандай, якая выступае ў другім па сіле ўкраінскім дывізіёне, тарпедаўцы гуляюць практычна кожны раз, бываючы ў міжсезонне ў Турцыі. А гэтую гульню тым больш можна назваць сустрэчай са старымі знаёмымі, бо ў складзе «сонечных» цяпер выступаюць экс-тарпедаўцы Ігар Чэраднічэнка і Руслан Івашка.

Для харкаўчан гэты спарынг адкрывае праграму другога этапу збору, а спачатку «Геліёс» правёў тры таварыскія матчы, у якіх саступіў з лікам 0:1 «Металургу» з Узбекістана і двойчы згуляў унічыю – 0:0 з «Алмалыкам», таксама з Узбекістана, і 1:1 са славацкім «Попрадам». Што да турнірнага становішча «сонечных» ў чэмпіянаце, на зімовую паўзу яны сышлі, трывала абгрунтаваўшыся на чацвёртым месцы.

Матч «Тарпеда-БЕЛАЗ» – «Геліёс» пачнецца ў 17:00 па беларускім часе. Тэкставая трансляцыя, як звычайна, будзе весціся на афіцыйнай старонцы ва «Вконтакте».

вторник, 28.02.2017 10:56
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 14
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8     

партнёры