Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Збор завершаны, пара дадому

 

Таварыскім матчам з украінскім «Геліёсам» аўтазаводцы завяршылі праграму вучэбна-трэніровачнага збору; заўтра яны пакідаюць гасцінны гатэль Kremlin Palace і вяртаюцца дадому.

У ходзе апошняга спарынгу адчувалася, што ў тарпедаўцаў пачынае адбівацца назапашаная стомленасць пасля двух тыдняў інтэнсіўных трэніровак і гульняў. Матч не меў шмат вострых момантаў, затое ў ім было шмат цяжкай сілавой барацьбы. Бліжэй да канца паядынку аўтазаводцам удалося правесці хуткую атаку, у выніку якой Дзмітрый Рэкіш замкнуў флангавы прастрэл Уладзіміра Шчэрбы і вывеў сваю каманду наперад. Аднак праз некалькі хвілін неакуратныя дзеянні ў сваёй штрафной пры розыгрышы супернікам вуглавога каштавалі тарпедаўцам пенальці. Трэці за час збору ўдар з «кропкі» усё ж апынуўся для Валерыя Фамичова небярушчымся. Вынік – нічыя 1:1.

Такім чынам, з Турцыі «Тарпеда-БЕЛАЗ» вяртаецца непераможаным. Нагадаем, аўтазаводцы абыгралі ўкраінскую «Зару» (2:0) і расейскі «Нафтахімік» (1:0), а таксама згулялі ўнічыю з грузінскім «Сабуртало» (1:1) і ўкраінскім «Геліёсам» (1:1).

28 лютага, Турцыя, таварыскі матч
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГЕЛІЁС – 1:1.
Галы: 1:0 – Рэкіш, 77. 1:1 – 84-пен.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Фамичоў, Клапоцкі (58, Паўлавец), Імерэкаў, Панкавец (74, Джугір), Аганнісян (66, Салавей), Хачатуран (58, Рэкіш), Шапавал (46, Дарашэнка), Асані (46, Шчэрба), Афанасьеў (66, Красноў), Зубовіч (46, Макась), Скавыш (52, Іранзі).

вторник, 28.02.2017 19:02
Актуальная інфармацыя

15 кастрычніка. Матч юнацкага першынства Беларусі

14:00 ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ДЫНАМА-МІНСК (2003 г.н.)

партнёры