Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Другі раз за сезон разграмілі «Дынама»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Віцебск» узялі па адным ачку
    Падрабязнее
  • Хет-трык Камароўскага не пакінуў шанцаў «аўтазаводцам»
    Падрабязнее

Злапалучныя 1:4

 

У пятніцу дублёры «аўтазаводцаў» прайгралі «Мінску» – 1: 4. Гэтыя злапалучныя лічбы нібы пераследуюць нашу каманду – з пачатку першынства гэта ўжо пяты падобны вынік. Перад гэтым з такім жа лікам дубль «Тарпеда-БЕЛАЗа» прайграў у мінулым туры «Славіі», а паклаў пачатак нядобрай традыцыі ўсё той жа «Мінск» – у першым крузе паядынак з «гараджанамі» завяршыўся з тымі ж 1:4 на табло.

Не дапамагло і дэлегаванне некалькіх выканаўцаў з галоўнай каманды: ужо да перапынку «аўтазаводцы» прайгравалі 0:3, а ў другім тайме ў іх вароты быў прызначаны і рэалізаваны пенальці. І толькі ў канцы матчу Дзмітрый Каралёнак змог забіць «гол прэстыжу».

16 жніўня, Мінск. Матч першынства дублёраў.
МІНСК (д) – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – 4:1
Галы: 1:0 – Ларыёнаў, 8. 2:0 – Лаўрык, 43. 3:0 – Ковель, 45. 4:0 – Жэрдзеў, 50-пен. 4:1 – Каралёнак, 84.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Казлоў, Кузьмянок, Гайдучык, Галуза (Буценас, 79), Каралёнак, Алісейка, Гузняк (к), Макарэвіч, Лявіцкі, Гутырчык (Міхейчык, 52), Глушакоў.

пятница, 16.08.2019 17:23
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры