Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Змены ў трэнерскім штабе

 

У трэнерскім штабе ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» адбыліся змены. Разам з Паўлам Яўсеенка, Георгіем Кодзіцай і Аляксеем Юшкевічам дапамагаць Алегу Кубараву ў галоўнай камандзе будуць Мікалай Кашэўскі і Эдуард Тучынскі, а Ігар Тарлоўскі будзе працаваць разам з Сяргеем Ярмоленка з дубліруючым складам. Трэнер брамнікаў Андрэй Віктаровіч пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантракту пакінуў жодзінскі клуб.

Мікалай Кашэўскі і Эдуард Тучынскі ў адмысловых прадстаўленнях не маюць патрэбы. Кашэўскі – сам ураджэнец Жодзіна і выхаванец жодзінскага футбола, хоць яго гульнявая кар’ера і праходзіла ў іншых камандах Беларусі і Украіны, а Эдуард Тучынскі ўжо працаваў у трэнерскім штабе «Тарпеда» у 2008-2009 гадах.

Змены закранулі і медыцынскі штаб – замест Аляксандра Дзікавіцкага з камандай будзе працаваць трэнер-масажыст Максім Чэпік, ранейшым месцам працы якога быў ФК «Мінск».

понедельник, 08.01.2018 15:07
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры