Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Зноў дома, зноў 1:4

 

Нагадаем: досыць паспяхова стартаваўшых дублёраў «аўтазаводцаў» у трэцім туры жорстка «абламаў» «Мінск», які нанёс падапечным Сяргея Ярмоленка буйную паразу – 1:4. Пасля гэтага жодзінскія дублёры паехалі ў Гарадзею, дзе атрымалі перамогу з лікам 2:0 і акрыялі духам. Але вось зноў хатні матч – і кашмар паўтарыўся.

Запярэчыць няма чаго – мінчукі выйгралі па справе. Злавіўшы некалькі разоў абарону гаспадароў на памылках, госці яшчэ да перапынку вялі два мячы, а ў другім тайме забілі яшчэ двойчы. У жодзінцаў гульня не ішла, партнёры часта не разумелі адзін аднаго, а таму ў атацы нічога не атрымлівалася. Толькі ў самым канцы паядынку Дзмітрый Юсаў змог забіць гол прэстыжу, які нічога ўжо не вырашаў, хіба што дакладна паўтарыў на табло выніковы лік сустрэчы з іншай мінскай камандай.

24 красавіка, Жодзіна. Матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ТАРПЕДА МІНСК – 1:4.
Галы: 0:1 – Чараповіч, 24. 0:2 – Падбярозскі, 40. 0:3 – Казакоў, 62. 0:4 – Лісаковіч, 87. 1:4 – Юсаў, 90.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Тымбур (Жэлнін, 46), Багданаў, Каралёнак, Лукашэвіч (Каліноўскі, 61), Гузняк (к), Хендогі, Макарэвіч (Галуза, 46), Сівакоў, Шарамет, Юсаў, Глушакоў (Міхейчык, 80).

среда, 24.04.2019 20:49
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры