Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

Зроблены чарговы крок

 

У гульні перадапошняга тура чэмпіянату «аўтазаводцы» зрабілі чарговы крок да мэты, якой па-ранейшаму застаецца трапленне ў прызавую тройку. Пройдзены яшчэ адзін моцны супернік, яшчэ нядаўна таксама прэтэндаваўшы на п’едэстал – «Іслач».

Гульня прайшла ў напружанай барацьбе, і хоць больш ініцыятыўнымі ў ёй былі тарпедаўцы, першую рэальную пагрозу стварыў супернік. Але Уладзімір Бушма, які ў гэтым матчы аформіў рэкорд працягласці выступленняў за «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» (145 гульняў), справіўся з небяспечным ударам. Выйсці наперад жодзінцы змаглі толькі перад самым перапынкам, калі Дзмітрый Анцілеўскі рэалізаваў пенальці.

Толькі пасля таго, як Юрый Габоўда па заканчэнні гадзіны гульні адправіў другі мяч у вароты «Іслачы», напружанне некалькі спала. «Аўтазаводцы» ўпэўнена давялі матч да перамогі, і цяпер будуць рыхтавацца да фінальнага паядынку ў будучую суботу ў Віцебску.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ІСЛАЧ – 2:0
22 лістапада, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 723 гледача.
Суддзя: С. Стэцурын (Брэст).
Галы: 1:0 – Анцілеўскі, 45 (пен.). 2:0 – Габоўда, 60.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Усцінаў, Габоўда, Рамас, Хачатуран (к), Вялозу (Паўлюкавец, 87), Бардачоў (Нікалаевіч, 73), Аўссі, Капленка, Яшын, Анцілеўскі (Афанасьеў, 64).
Запасныя: Казлоў, Астахаў, Марэшы, Шчэрба, Леановіч.
ІСЛАЧ: Хаткевіч, Канцавы, Бычанок (Нівалда, 68), Вягеря (Лісоўскі, 68), Камароўскі (к), Карповіч (Арловіч, 90), Біток, Кузьмянок, Макась, Юсаў, Барадзін.
Запасныя: Васілючак, Юсуф, Мельнік, Катана, Некрашэвіч, Лазарчык.
Папярэджанні: Анцілеўскі (45) / Вягеря (12).

воскресенье, 22.11.2020 20:28
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры