Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Зусім крыху не хапіла

 

Лічаных хвілін не хапіла маладым тарпедаўцам, каб на выездзе адабраць ачкі ў лідэра першынства дублюючых складаў – барысаўскага БАТЭ.

На працягу ўсяго матчу гаспадары мелі гульнявую перавагу, якая ў самым пачатку другога тайма стала яшчэ і колькаснай: пасля раней атрыманага папярэджання жоўтую, а ўслед за ёй і чырвоную картку ўбачыў перад сабой Дзмітрый Каралёнак. У гэтым жа эпізодзе за парушэнне ў штрафной пляцоўцы ў вароты жодзінцаў быў прызначаны пенальці, які рэалізаваў Амір Натха.

Калі і раней «аўтазаводцы» нячаста гасцявалі на палове поля суперніка, то зараз іх контратакі сталі яшчэ больш рэдкімі. Тым не менш, адна з іх атрымалася галявой – Мікалай Макарэвіч прайшоў некалькіх гульцоў БАТЭ і адправіў мяч у сетку.

Шкада, што зусім крыху не хапіла для таго, каб захаваць гэты вынік. Увесь матч тарпедаўская абарона трымала ўдар пад пастаянным націскам – адных кутніх барысаўчане выканалі паўтара дзясятка – і ўсё ж на 89-й хвіліне Даніілу Лапцiну удалося здабыць для БАТЭ перамогу.

12 ліпеня, Барысаў, матч першынства дублёраў.
БАТЭ (д) – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – 2:1
Гол: 1:0 – Натха, 49-пен. 1:1 – Макарэвіч, 80. 2:1 – Лапцiн, 89.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Жэлнiн, Мігаль, Галуза (Глухоўскі, 65, Міхейчык, 88), Багданаў, Каралёнак, Гузняк, Хендогi (Гутырчык, 49), Макарэвіч, Сівакоў, Шарамет, Глушакоў.
Выдаленне: Каралёнак (48).

Фота прэс-службы ФК БАТЭ.

пятница, 12.07.2019 15:33
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры